Мы арганізуем мастацкія, тэатральныя і музычныя рэзідэнцыі, выставы, спектаклі, канцэрты, псіхалагічныя трэнінгі і майстар-класы. Гэта пляцоўка для ажыццяўлення новых праектаў і месца, дзе творцы могуць развівацца, аднаўляцца і абменьвацца досведам у асяроддзі бяспекі і падтрымкі.
Дом творцаў быў заснаваны ў снежні 2021 года ў Варшаве. Наша мэта — падтрымка, рэабілітацыя і творчая рэалізацыя беларускіх мастакоў як на эміграцыі, так і ў Беларусі.
Сяржук Доўгушаў адпраўляецца ў вялікі Калядны тур і запрашае ўсіх беларусаў на свае святочныя імпрэзы ў Еўропе і ЗША! Шукайце свой горад, краіну, штат.
24 лістапада ў Варшаве адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма пра беларускага палітычнага зняволенага, мастака і акцыяніста Алеся Пушкіна, які быў закатаваны ў беларускай турме 11 ліпеня 2023 года.
Рады паведаміць, што мы адкрываем набор заявак на ўдзел у Мастацкай рэзідэнцыі, якая адбудзецца ў лютым 2025 года ў Варшаве! Прыём заявак да 22 снежня.
У Доме творцаў вы пазнаёміцеся з яркімі калектывамі, якія дораць незабыўныя ўражанні і пачуцці.
«OliA Shnip band» — гурт у стылі барока-поп і арт-поп, які быў створаны ў 2023 годзе. У сваіх канцэртах яны спалучаюць класіку і сучанасць.
«Касары» — калектыў, які спявае беларускія народныя мужчынскія песні, вяртаючы да жыцця традыцыі ў сучасным кантэксце.
«Пугавіцы» — дзіцячы праект, які стварае аўтарскія песні і інтэрактыўныя спектаклі для ўсёй сям’і, удзельнічае ў фестывалях і дабрачынных мерапрыемствах.
Далучайцеся да нашых яркіх мерапрыемстваў і канцэртаў!
У Доме творцаў прадстаўлены творы таленавітых мастакоў, такіх як Аляксей Урублеўскі, Настасся Яфрэмава, Міхась Чыбоўскі, Валерыя Гараднічава, Тася Валошка, Наталля Борд. Кожны з іх мае сваё ўнікальнае бачанне і стыль, якія ўвасабляюцца ў іх карцінах. Вы можаце набыць іх мастацкія працы ў Доме творцаў і дадаць надзвычайныя акцэнты ў ваш інтэр’ер.
BY teatr — тэатральнае бюро ў Варшаве, што аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, акцёраў, мастакоў і іншых тэатральных дзеячаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь. Праекты BY teatr ствараюцца ў капрадукцыі з польскімі партнёрамі ў іх прасторах — такая форма ўзаемадзеяння адпавядае прынцыпу мультыкультуралізму, закладзенаму ў канцэпцыі праекта.
Захоўваючы сваё аблічча, беларускую ідэнтычнасць і мову, мы ўступаем у дыялог з культурай краіны, якая нас прыняла. Усе праекты ствараюцца на аснове сучаснай драматургіі Беларусі. Абавязковая частка праекта — стварэнне базы тэкстаў сучаснай беларускай драматургіі і яе перакладаў на замежныя мовы.
Мы спадзяёмся, што BY teatr стане цэнтрам вольнай сучаснай беларускай культуры, аб’яднае экспатаў з Беларусі і ўсіх, каму можа быць цікавая беларуская культура ў замежжы.
Рэзідэнцыя праходзіла ў Беластоку і сабрала таленавітых мастакоў з Беларусі, кожны з якіх за гэты час стварыў ад 2 да 5 твораў. Некаторыя работы і арт-аб’екты былі паказаны на фестывалі «Tutaka». Сярод твораў — выявы двароў Мінска, інсталяцыі з вокнамі і балконамі, палотны з дамамі і небам.
Музычная рэзідэнцыя «Вяртанне Irdorath» была створана для таго, каб дапамагчы музыкам гурта «Irdorath» аднавіць псіхалагічныя і творчыя сілы пасля двухгадовага незаконнага зняволення і вярнуцца на сцэну.
У рэзідэнцыі прынялі ўдзел каля 24 беларускіх музыкаў, якія былі вымушаны пакінуць радзіму і апынуцца ў эміграцыі.
Музычная рэзідэнцыя ў Доме творцаў адбывалася са снежня 2023 па студзень 2024 года. У ёй прынялі ўдзел 20 таленавітых музыкаў з Беларусі, прадстаўнікі розных жанраў — ад рока і попа да джаза і акадэмічнай музыкі.
У красавіку 2024 года ў Варшаве прайшла чарговая мастацкая рэзідэнцыя «Дом творцаў», якая аб’яднала 15 удзельнікаў з Беларусі і Украіны. Яны былі адабраны з больш чым 80 заявак, пададзеных на конкурс. На працягу трох тыдняў удзельнікі паглыбляліся ў творчы працэс, удзельнічалі ў майстар-класах, цікавых лекцыях пра мастацтва і сустрэчах з вядомымі польскімі мастакамі.
Наш Дом у Варшаве — гэта бяспечнае і надзейнае месца для творчасці, пражывання, рэабілітацыі і аднаўлення сіл творцаў.
Тут нараджаецца музыка і творы выяўленчага мастацтва, праходзяць сустрэчы, майстар-класы, адкрытыя лекцыі і іншыя мерапрыемствы. У Доме ствараюцца праекты, якія падтрымліваюць і развіваюць беларускую культуру ў замежжы.
У Доме можна бясплатна пажыць у часе творчых рэзідэнцый ці на тэрмін творчай рэабілітацыі ад 1 да 2 месяцаў (для гэтага трэба запоўніць форму).
Калі ў вас ёсць пытанні або вам патрэбны дадатковыя звесткі, калі ласка, запоўніце форму звароту ніжэй.
© Дом творцаў, 2019–2025