Мастацтва

Аляксей Урублеўскі

Свабодна працуючы з бронзай, каменем, смоламі і керамікай, мастак выбірае матэрыялы, зыходзячы з іх натуральнага колеру ці патэнцыялу для афарбоўкі. Аляксей Урублеўскі ўводзіць яркія колеры ў свае скульптуры, якія ў асноўным прадстаўляюць галовы, фігуры людзей і жывёл.

Кампазіцыі часта даследуюць спалучэнне дзвюх розных форм у гарманічныя цэласці, улічваючы адлюстраванні і фрактальныя кампазіцыі, якія злучаюць вобраз з яго копіямі, якія памяншаюцца.

Настасся Яфрэмава

Мастачка, якая назірае за глабальнымі праблемамі грамадства і ўзаемадзеяннямі паміж людзьмі. Творчасць праз прызму псіхалогіі паводзін чалавека.

Творчы шлях мастачкі пачаўся з ранняга ўзросту і прайшоў праз дэкор, акадэмічныя вучэнні, а пасля — абстракцыі, якія паступова набылі сацыяльны характар.

Мастацкая місія

Асноўныя каштоўнасці мастацтва Настассі Яфрэмавай — ідэя нармалізацыі эмоцый і свядомая адмова ад гвалту ў штодзённым выбары. На погляд мастачкі, заглушаныя эмоцыі ёсць галоўнай прычынай выбару гвалту замест іншых магчымых рэакцый пры ўзаемадзеянні з іншымі людзьмі і самім сабой.

Міхась Чыбоўскі

Скончыў Віцебскі мастацка-графічны факультэт у 2013 годзе. Асноўныя тэхнікі — акрыл і алей. З 2021 года, пасля рэпрэсій у Беларусі, жыве ў Польшчы. У 2024 годзе прайшла персанальная выстава ў Варшаве. З гэтага ж года стаў сябрам Саюза мастакоў Польшчы.

Валерыя Гараднічава

Мастачка малюе з дзяцінства і не ўяўляе сябе без фарбаў і алоўкаў. Пасля заканчэння мастацкай школы паступіла ў Мінскі каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка, дзе атрымала асновы прафесійнага навучання. Пасля працягнула адукацыю ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на кафедры манументальна-дэкаратыўнага жывапісу.

У 2022 годзе вырашыла пераехаць у Польшчу і працягнуць вучобу ў Акадэміі мастацтваў у Гданьску, цяпер студэнтка кафедры жывапісу. Для яе мастацтва — гэта спосаб выказаць пачуцці, сфармуляваць думкі і знайсці адказы на важныя пытанні. Мастачка разглядае сваю творчасць як сродак камунікацыі з навакольным светам, таму імкнецца ўдзельнічаць у розных выставах і рэзідэнцыях.

Тася Валошка

Графічная мастачка з Беларусі, нарадзілася ў Горадні.
Працуе ў змяшанай акварэльнай тэхніцы. У карцінах мастачкі перасякаюцца тэмы пераасэнсавання смерці, прыроднага
асяроддзя, графічныя працы паводле матываў жахлівых падзей у Беларусі і ва Украіне.

Карціны ўдзельнічалі ў закрытых прыватных паказах некаторых выстаў Беларусі;
удзельнічалі ў выставах Польшчы. Серыя карцін
удзельнічала ў монадраме «Маскі» ў Беластоку ў 2023 годзе.

Графіка захоўваецца ў прыватных калекцыях Беларусі і Канады.

Наталля Борд

Піша акрылавымі фарбамі на палатне ў стылі спантаннага жывапісу, дзе тэма нараджаецца непасрэдна ў часе стварэння карціны. Рэльефнасць першапачатковых слаёў грунтоўкі і густых мазкоў фарбы надае выявам пачуццё глыбіні.

Вольнасць матываў і экспрэсіўнасць кантрасных колераў ператвараюцца ў інтэрактыўнае пасланне яе мастацкага мыслення, светапогляду і быцця.

Антось Радзівонаў

Сучасны беларускі мастак, які працуе ў жанры алея. Яго працы вылучаюцца высокай дэталізаванасцю і ўласным, пазнавальным стылем. Ён удзельнічаў у шматлікіх выставах у Беларусі, Польшчы, Італіі і іншых краінах.

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (2008–2014), атрымаўшы спецыяльнасць мастака-рэстаўратара манументальна-дэкаратыўнага жывапісу. Таксама мае адукацыю ў галіне керамікі, якую атрымаў у Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў.

Працаваў мастаком і рэстаўратарам у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама займаўся манументальным жывапісам і камп’ютарнай графікай у Канадзе, Украіне і Польшчы.

Антось быў сябрам Беларускага саюза мастакоў, але быў выключаны з яго па палітычных прычынах. Цяпер з’яўляецца членам Польскага саюза мастакоў.

З-за пераследу вымушаны быў пакінуць Беларусь і цяпер жыве ў Варшаве, дзе працягвае актыўную творчую дзейнасць. Яго працы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях у Польшчы, Беларусі, Канадзе, ЗША і Літве.

Яго мастацтва неаднаразова адзначалася на міжнародных конкурсах і выставах, у тым ліку на «Арт-Мінск», «Восеньскім салоне» і іншых.

кантакты

Тэлефон

Электронная пошта

напішыце нам

Калі ў вас ёсць пытанні або вам патрэбны дадатковыя звесткі, калі ласка, запоўніце форму звароту ніжэй.


Fundacja Dom Tvorcau – Dom Twórców
NIP: 5253001400, KRS: 0001102760

© Dom Tvorcau, 2025