Кнiгi

Прапануем вам набыць творы мастацтва беларускіх аўтараў і кнігі выдавецтва «Этна Традыцыі».

Дзіцячы спеўнік

15$

Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабраных вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гг. у розных кутках Беларусі.

У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі — песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі, акрамя таго укладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі.

Сёння — амаль сто гадоў пасля першага выдання — зборнік атрымаў другое жыццё.

Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па беларуску, лацінкай і па ангельску.

Акрамя нот, ёсць і аўдыё дадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.

Выдавецтва “Этна Традыцыя”

Унікальнае выданне, якое выйдзе з друку ў маі 2025 года.

У кнізе будуць прадстаўлены калыханкі з розных куткоў Беларусі з нотамі, тэкстамі, тлумачэннямі і цікавымі аповедамі пра кожную з іх.

Чытачоў чакаюць каляровыя ілюстрацыі, пераклады на англійскую мову і аўдыёдадатак. Ужо цяпер даступная перадзамова з дастаўкай па ўсім свеце.

Выдавецтва “Этна Традыцыя”(2025)

Беларускія калыханкі

14$

Бяседныя песні

5$

Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні – частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя. Спеўнік “Бяседныя песні” мае 80 старонак з нотамі і тэкстамі, інфармацыю пра песні, а таксама аўдыядадатак. 

Выдавецтва “Этна Традыцыя”(2023)

кантакты

Тэлефон

Электронная пошта

Нашы сацыяльныя сеткі

напішыце нам

Калі ў вас ёсць пытанні або вам патрэбны дадатковыя звесткі, калі ласка, запоўніце форму звароту ніжэй.


Fundacja Dom Tvorcau – Dom Twórców
NIP: 5253001400, KRS: 0001102760

© Dom Twórców, 2025

Купіць кнiгу



Пасля адпраўкі формы вы будзеце перанакіраваны на старонку аплаты. Шчыры дзякуй!

This will close in 0 seconds