музыка

OliA Shnip band

«OliA Shnip band» быў створаны ў межах музычнай рэзідэнцыі Дома творцаў у 2023 годзе. У гэты час быў зацверджаны асноўны склад гурта, падрыхтавана новая праграма і прадстаўлена на «Вялікім фінальным канцэрце» ў Варшаве з удзелам аркестра. Выступае ў стылі барока-поп і арт-поп.

Станіслаў Мурашка — барабаншчык гурта.
Праекты: «The Toobes» (бас), «Soyuz» (барабаны), «Валянцін Стрыкала» (бас), «VVaxplay» (бас, барабаны, гітары).

Філіп Пячэнка — бас-гітарыст, кантрабасіст, віяланчэліст
Праекты: «Dee Tree», гурт «Vuraj».

Уладзімір Міхновіч — піяніст, клавішнік, саксафаніст.

Антон Шніп — мультыінструменталіст, гукавы прадзюсар, фатограф, відэааператар, рэжысёр, мастак і гукавы інжынер.
Праекты: «Irdorath», «Serdce», «OliA Shnip».

Воля Шніп

Вакалістка, аўтарка музыкі і тэкстаў праекта. Оперная спявачка, музыкантка, настаўніца вакалу, вулічная мастачка, куратарка, дызайнерка і выступоўца.

KASARY

Калектыў «Касары» быў створаны ў Варшаве восенню 2023 года ў межах студыі мужчынскіх спеваў, арганізаванай вядомым спеваком і выкладчыкам Сержуком Доўгушавым. Гурт спявае выключна народныя беларускія мужчынскія песні: ваярскія, бяседныя, лірычныя, касарскія і валачобныя.

За гэты час гурт ужо даў некалькі сольных канцэртаў у розных гарадах Польшчы. Выступаў на Падляшшы і на вядомым фестывалі электроннай музыкі «Varušniak», зладзіў Валачобны абрад і яскрава адкалядаваў у Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве. Цяпер «Касары» актыўна працуюць над сваім першым альбомам.

Пугавіцы

«Пугавіцы» — гэта вясёлы і крэатыўны калектыў, адзін з самых яркіх дзіцячых праектаў з Беларусі. Ён запісвае аўтарскія песні, піша вершы, казкі і п’есы, ладзіць лялечныя пастаноўкі і вялікія канцэртныя шоу. Выступы «Пугавіц» — гэта інтэрактыўнае свята эмоцый, дзе ёсць месца імправізацыі, музыцы і найлепшым у свеце глупствам. Аўдыторыя калектыву — уся сям’я!

«Пугавіцы» — удзельнікі самых вялікіх сямейных фестываляў, дабрачынных мерапрыемстваў і розных праектаў. Вось некаторыя з сотняў пляцовак, на якіх яны выступалі: «FSP», «TEDxMinskWomen», «Бібліяноч», «GalleriaKidsClub», «Горад і кнігі», «Дзень Вялікабрытаніі», «Дзень Швецыі», «Тбілісоба», «Пешаходка», «Нябёсы», «Еўраопт-Бонстыкі», «Крылы радасці», «InFest», фестываль «Я радуюся мне!», «Тутака», «Арт-пікнік Летуценя», «Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве» і многія іншыя.

Калектыў запісаў некалькі музычных альбомаў для дзяцей і бацькоў: «Пугавіцы адрываюцца!», «Квадратная зямля», «Во гэта сямейка!», «Пугавіцы. Remix», а таксама іншыя паасобныя песні.

Імерсіўныя спектаклі і лялечныя пастаноўкі калектыву: «Калі даросламу 5 гадоў!», «Ульфы», «Эколь Флорэнс», «Гаваі-масленіца», «Іспанская бутэлька», «Навагоднія прыгоды Жуліо Плутыні і пані Ёлкінай», «Неверагодныя прыгоды на грыфельнай дошцы», «Лекар-Пекар Бармалей», «Снежная Каралева», «Краіна Навагодніх Ёлак» і іншыя.

«Пугавіцы» будуць рады стаць часткай вашага фестывалю, карпаратыўнага мерапрыемства, дабрачыннай акцыі ці проста сямейнага свята.
Чакаем вас на выступах «Пугавіц»! Прышпілівайцеся — адарвёмся!

кантакты

Тэлефон

Электронная пошта

напішыце нам

Калі ў вас ёсць пытанні або вам патрэбны дадатковыя звесткі, калі ласка, запоўніце форму звароту ніжэй.


Fundacja Dom Tvorcau – Dom Twórców
NIP: 5253001400, KRS: 0001102760

© Dom Tvorcau, 2025