ptaki

Захоўваем, аднаўляем і ствараем новую беларускую культуру

Мы арганізуем мастацкія, тэатральныя і музычныя рэзідэнцыі, выставы, спектаклі, канцэрты, псіхалагічныя трэнінгі і майстар-класы. Гэта пляцоўка для ажыццяўлення новых праектаў і месца, дзе творцы могуць развівацца, аднаўляцца і абменьвацца досведам у асяроддзі бяспекі і падтрымкі.

Дом творцаў быў заснаваны ў снежні 2021 года ў Варшаве. Наша мэта — падтрымка, рэабілітацыя і творчая рэалізацыя беларускіх мастакоў як на эміграцыі, так і ў Беларусі.

title-icon

навiны

  • Субота, 20 снежня 2025
    Калядны вернісаж-продаж

    Калядны вернісаж-продаж карцін з калекцыі “Дома творцаў” з 15.12 па 30.12.2025

  • Чацвер, 27 лістапада 2025
    💫 Запрашаем!

    «Масты культуры» — пасляпленэрны вернісаж, які стаў вынікам тыднёвай супольнай працы беларускіх і польскіх мастакоў у Варшаве.

    📆 29 лістапада, а 18:00 у TA3 Gallery (ul. Tarczyńska 3, Варшава).

    Цягам тыдня шэсць мастакоў — трое з Беларусі і трое з Польшчы — працавалі разам, даследуючы агульныя тэмы, культурныя повязі і новыя мастацкія падыходы. Пленэр ператварыўся ў жывую лабараторыю творчага абмену: у прастору, дзе традыцыя спляталася з сучаснасцю, індывідуальны стыль — з супольным пошукам, а мастацтва станавілася мовай дыялогу паміж дзвюма культурамі.

    Куратар: Андрэй Духоўнікаў.

  • Аўторак, 09 верасня 2025
    Восеньскі распродаж карцін

    8–14 верасня

    Андрэй Духоўнікаў, Наста Яфрэмава, Міхась Чыбоўскі, Ліля Бусарава, Валерыя Гараднічава.

    Кожная карціна — гэта гісторыя, падтрымка творцаў у эміграцыі і існавання нашага Дома ў Варшаве.

letter-m

узыка

У Доме творцаў вы пазнаёміцеся з яркімі калектывамі, якія дораць незабыўныя ўражанні і пачуцці.

«OliA Shnip band» — гурт у стылі барока-поп і арт-поп, які быў створаны ў 2023 годзе. У сваіх канцэртах яны спалучаюць класіку і сучанасць.

«Касары» — калектыў, які спявае беларускія народныя мужчынскія песні, вяртаючы да жыцця традыцыі ў сучасным кантэксце.

«Пугавіцы» — дзіцячы праект, які стварае аўтарскія песні і інтэрактыўныя спектаклі для ўсёй сям’і, удзельнічае ў фестывалях і дабрачынных мерапрыемствах.

Далучайцеся да нашых яркіх мерапрыемстваў і канцэртаў!

Дому творцаў патрэбна ваша дапамога!

heart-double
heart-bright
art-img

Мастацтв

letter-a

У Доме творцаў прадстаўлены творы таленавітых мастакоў, такіх як Аляксей Урублеўскі, Настасся Яфрэмава, Міхась Чыбоўскі, Валерыя Гараднічава, Тася Валошка, Наталля Борд. Кожны з іх мае сваё ўнікальнае бачанне і стыль, якія ўвасабляюцца ў іх карцінах. Вы можаце набыць іх мастацкія працы ў Доме творцаў і дадаць надзвычайныя акцэнты ў ваш інтэр’ер.

Крама мастакоў

Vector-2

эатр

BY teatr — тэатральнае бюро ў Варшаве, што аб’ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, акцёраў, мастакоў і іншых тэатральных дзеячаў, якія былі вымушаны пакінуць Беларусь. Праекты BY teatr ствараюцца ў капрадукцыі з польскімі партнёрамі ў іх прасторах — такая форма ўзаемадзеяння адпавядае прынцыпу мультыкультуралізму, закладзенаму ў канцэпцыі праекта. 

Захоўваючы сваё аблічча, беларускую ідэнтычнасць і мову, мы ўступаем у дыялог з культурай краіны, якая нас прыняла. Усе праекты ствараюцца на аснове сучаснай драматургіі Беларусі. Абавязковая частка праекта — стварэнне базы тэкстаў сучаснай беларускай драматургіі і яе перакладаў на замежныя мовы. 

Мы спадзяёмся, што BY teatr стане цэнтрам вольнай сучаснай беларускай культуры, аб’яднае экспатаў з Беларусі і ўсіх, каму можа быць цікавая беларуская культура ў замежжы.

Рэзідэнцыі

Мастацкая

Рэзідэнцыя праходзіла ў Беластоку і сабрала таленавітых мастакоў з Беларусі, кожны з якіх за гэты час стварыў ад 2 да 5 твораў. Некаторыя работы і арт-аб’екты былі паказаны на фестывалі «Tutaka». Сярод твораў — выявы двароў Мінска, інсталяцыі з вокнамі і балконамі, палотны з дамамі і небам.

Музычная “Вяртанне Irdorath”

Музычная рэзідэнцыя «Вяртанне Irdorath»  была створана для таго, каб дапамагчы музыкам гурта «Irdorath» аднавіць псіхалагічныя і творчыя сілы пасля двухгадовага незаконнага зняволення і вярнуцца на сцэну.

У рэзідэнцыі прынялі ўдзел каля 24 беларускіх музыкаў, якія былі вымушаны пакінуць радзіму і апынуцца ў эміграцыі.

Музычная рэзідэнцыя

Музычная рэзідэнцыя ў Доме творцаў адбывалася са снежня 2023 па студзень 2024 года. У ёй прынялі ўдзел 20 таленавітых музыкаў з Беларусі, прадстаўнікі розных жанраў — ад рока і попа да джаза і акадэмічнай музыкі.

Мастацкая рэзідэнцыя

У красавіку 2024 года ў Варшаве прайшла чарговая мастацкая рэзідэнцыя «Дом творцаў», якая аб’яднала 15 удзельнікаў з Беларусі і Украіны. Яны былі адабраны з больш чым 80 заявак, пададзеных на конкурс. На працягу трох тыдняў удзельнікі паглыбляліся ў творчы працэс, удзельнічалі ў майстар-класах, цікавых лекцыях пра мастацтва і сустрэчах з вядомымі польскімі мастакамі.

Дом

Наш Дом у Варшаве — гэта бяспечнае і надзейнае месца для творчасці, пражывання, рэабілітацыі і аднаўлення сіл творцаў.

Тут нараджаецца музыка і творы выяўленчага мастацтва, праходзяць сустрэчы, майстар-класы, адкрытыя лекцыі і іншыя мерапрыемствы. У Доме ствараюцца праекты, якія падтрымліваюць і развіваюць беларускую культуру ў замежжы.

У Доме можна бясплатна пажыць у часе творчых рэзідэнцый ці на тэрмін творчай рэабілітацыі ад 1 да 2 месяцаў (для гэтага трэба запоўніць форму). 

кантакты

Тэлефон

Электронная пошта

напішыце нам

Калі ў вас ёсць пытанні або вам патрэбны дадатковыя звесткі, калі ласка, запоўніце форму звароту ніжэй.


Fundacja Dom Tvorcau – Dom Twórców
NIP: 5253001400, KRS: 0001102760

© Dom Tvorcau, 2025