Першая рэзідэнцыя «Дома творцаў» адбылася ў снежні 2021 года.
Вынікам працы сталася прэм’ера новага твора — містэрыі. Прайшоў фінальны канцэрт музыкаў, удзельнікаў рэзідэнцыі.
Містэрыя «Бег Зямлі» — магічны твор, які прадстаўляе нараджэнне, жыццё і знікненне сусвету. Ён складаецца з асобных частак, створаных кампазітарамі Віталём Эпавым і Вольгай Падгайскай разам з удзельнікамі рэзідэнцыі, а таксама з вольных імправізацый музыкаў, распрацоўкай якіх займаўся Аляксей Варсоба.
Рэзідэнцыя пачалася ў студзені 2022 года, у ёй удзельнічалі пераважна драматургі і рэжысёры з Беларусі.
Заняткі праводзіў таленавіты настаўнік і сучасны тэатральны рэжысёр Юрый Дзівакоў. У лютым далучыліся акцёры. Акрамя рэпетыцый з рэжысёрам, адбываліся заняткі па арт-тэрапіі і сцэнічным руху, псіхалагічныя трэнінгі, ладзіліся творчыя сустрэчы і экскурсіі. На жаль, з пачаткам вайны ва Украіне запланаваны спектакль быў адменены, замест яго былі прэзентаваны відэапрацы і фільмы рэзідэнтаў.
Асноўная праграма мастацкай рэзідэнцыі праходзіла на базе Вашаўскай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам вядомых польскіх спецыялістаў: прафесара Віктара Гуты і доктара Цэзарыя Качварскага.
Удзельнікі маглі наведваць музеі, удзельнічаць у сустрэчах з псіхолагам, майстар-класах, лекцыях і інтэграцыйных мерапрыемствах разам з польскімі студэнтамі і культурнымі дзеячамі.
Асобная ўвага надавалася сумеснаму адпачынку і стварэнню творчых сувязяў. Завяршэннем рэзідэнцыі сталі дзве выставы, куратаркай якіх выступіла Наста Някрасава.
У фальклорнай рэзідэнцыі прынялі ўдзел фолк-музыкі і спевакі з Беларусі і Украіны. Праграма была вельмі насычанай і разнастайнай: сумесныя рэпетыцыі, творчая сустрэча з этнографам і рэжысёркай Ягнай Кнітэль і яе гуртом «Z lasu», лекцыі музыколага Давіда Марціна, майстар-клас ігры на інструментах яванскага аркестра Гамелан, а таксама заняткі з псіхолагам і этнапрактыкам з Украіны Наталляй Новікавай.
Асобнае месца ў праграме займалі музычныя заняткі, праведзеныя этнамузыколагам і спявачкай Настай Някрасавай. Удзельнікі наведалі Фанаграфічны архіў імя Ядвігі і Мар’яна Сабескіх у Інстытуце мастацтваў польскай акадэміі навук і паўдзельнічалі ў валачобным абрадзе на Падляшшы (Студзіводы).
Важнай падзеяй рэзідэнцыі стала стварэнне новага твора польскім кампазітарам Пётрам Дарошам, які быў напісаны для ўдзельнікаў і ўпершыню выкананы на фінальным канцэрце ў зале Камедульскага кляштара.
Рэзідэнцыя праходзіла ў Беластоку і сабрала таленавітых мастакоў з Беларусі, кожны з якіх стварыў за гэты час ад 2 да 5 твораў. Некаторыя работы і арт-аб’екты былі паказаны на фестывалі «Tutaka». Сярод твораў — выявы двароў Мінска, інсталяцыі з вокнамі і балконамі, палотны з дамамі і небам.
Акрамя творчай працы, удзельнікі наведвалі мясцовыя музеі і галерэі, удзельнічалі ў пленэрах і майстар-класах, ладзілі супольныя вячэры і адпачывалі разам, што спрыяла сумеснай творчасці і ўзаемнай падтрымцы. Таксама праходзілі заняткі з псіхолагам Віялетай Нікіцік. Асабліва запомнілася экскурсія ў майстэрню і сустрэча са знакамітым мясцовым мастаком Лёнікам Тарасевічам.
Вынікам рэзідэнцыі стала вялікая выстава ў цэнтры «Nie Teatr» у Беластоку, дзе прайшлі перформансы і музычныя выступы. Выстава была прысвечана памяці мастака і перформера Алеся Пушкіна, які стаў сімвалам барацьбы за свабоду і мастацкую выразнасць.
Музычная рэзідэнцыя «Вяртанне Irdorath» была створана для таго, каб дапамагчы музыкам гурта «Irdorath» аднавіць псіхалагічныя і творчыя сілы пасля двухгадовага незаконнага зняволення і вярнуцца на сцэну. У рэзідэнцыі прынялі ўдзел каля 24 беларускіх музыкаў, якія былі вымушаны пакінуць радзіму і апынуцца на эміграцыі.
Штодня ішла бурная творчая праца: рэпетыцыі з гуртом і аркестрам, напісанне новых партый, стварэнне песень, пашыў касцюмаў, заняткі вакалам і дыханнем. Важным вынікам стаў запіс песні «Зорамі», якую вакалістка Надзея напісала ў турэмным зняволенні, а таксама стварэнне паўнавартаснага кліпа на гэтую кампазіцыю.
У вольны час для ўдзельнікаў ладзіліся выязныя актыўнасці: прырода-тэрапія, шпацыры, наведванне Музея музычных інструментаў, экскурсіі гістарычнымі мясцінамі, пікнікі і іншае.
Музычная рэзідэнцыя ў Доме творцаў адбылася са снежня 2023 па студзень 2024 года. У ёй прынялі ўдзел 20 таленавітых музыкаў з Беларусі, прадстаўнікоў розных жанраў — ад рока і попа да джаза і акадэмічнай музыкі.
Вынікам рэзідэнцыі стаў вялікі канцэрт, які прадэманстраваў новую праграму. Таксама быў створаны музычны калектыў «Olia Shnip BAND». Аўтарамі праекта ёсць спявачка Воля Шніп і яе муж, былы палітвязень, гукавы прадзюсар і музыка гурта «Irdorath» Антон Шніп.
У межах рэзідэнцыі адбыліся разнастайныя мерапрыемствы: вечар знаёмства, заняткі ў імправізацыі, аркестравыя і студыйныя рэпетыцыі, развітальны вечар са святочнай вячэрай, а таксама трэнінг «Як спраўляцца са стрэсам» ад псіхолага Віялеты Нікіцік і лекцыя па музычным менеджменце ад Аляксея Лукашэвіча.
У красавіку 2024 года ў Варшаве прайшла чарговая мастацкая рэзідэнцыя Дома творцаў, якая аб’яднала 15 удзельнікаў з Беларусі і Украіны. Яны былі адабраны з больш чым 80 заявак, пададзеных на конкурс. На працягу трох тыдняў удзельнікі паглыбляліся ў творчы працэс, удзельнічалі ў майстар-класах, цікавых лекцыях па мастацтве і сустрэчах з вядомымі польскімі мастакамі.
Асноўныя падзеі рэзідэнцыі:
Удзельнікі таксама маглі працаваць і наведваць мастацкія майстэрні, у тым ліку ў Варшаўскай акадэміі мастацтваў, а таксама знаёміцца з калекцыямі шматлікіх музеяў Варшавы. Акрамя таго, у праграме былі псіхалагічныя трэнінгі, якія падтрымлівалі ўдзельнікаў у творчым працэсе, і сяброўскія вячэры, што спрыялі развіццю моцнай супольнасці.
Рэзідэнцыя завяршылася фінальнай выставай, дзе былі прадстаўлены працы, створаныя ўдзельнікамі за час рэзідэнцыі. Гэтая падзея стала яркай кульмінацыяй творчага шляху рэзідэнтаў.
У траўні 2025 года ў Варшаве прайшла 9-я мастацкая рэзідэнцыя Дома Творцаў. Дзесяць таленавітых беларускіх мастакоў на працягу трох тыдняў жылі разам, стваралі, дзяліліся досведам і адкрывалі новае.
На працягу рэзідэнцыі ўдзельнікі паглыбляліся ў творчы працэс, наведвалі майстар-класы, лекцыі, галерэі і музеі Варшавы, удзельнічалі ў дыскусіях і адкрытых сустрэчах.
Асноўныя падзеі рэзідэнцыі:
Рэзідэнцыя завяршылася фінальнай выставай 23 траўня ў Ośrodek Kultury Ochoty (OKO), дзе былі прадстаўлены працы, створаныя ўдзельнікамі за час рэзідэнцыі — жывапіс, графіка, фатаграфія, калажы і іншыя формы мастацтва. Выстава працавала да 6 чэрвеня.
Да выставы была выпушчана серыя паштовак з працамі ўдзельнікаў рэзідэнцыі — у падарунак спонсарам, партнёрам і ўсім, хто падтрымлівае Дом Творцаў.
Рэзідэнцыя адбылася пры падтрымцы GMF і Axel Springer Freedom Foundation.
29 лістапада ў TA3 Gallery (ul. Tarczyńska 3, Варшава) адбылося адкрыццё пасляпленэрнай выставы «Масты культуры» — праекта, які аб’яднаў беларускіх і польскіх мастакоў у тыднёвай творчай рэзідэнцыі ў Варшаве.
На працягу тыдня шэсць аўтараў — трое з Беларусі і трое з Польшчы — працавалі разам, даследуючы агульныя тэмы, культурныя пераклічкі і новыя мастацкія падыходы. Пленэр стаў жывой лабараторыяй творчага абмену: прасторай, дзе традыцыя спляталася з сучаснасцю, індывідуальны стыль — з супольным пошукам, а мастацтва — з адкрытым дыялогам паміж дзвюма блізкімі культурамі.
На экспазіцыі былі прадстаўлены работы, створаныя ў гэтай насычанай варшаўскай атмасферы. Частка з іх увайшла ў калекцыю галерэі «Дом Творцаў» і працягвае размову пра тое, што аб’ядноўвае, натхняе і дазваляе глыбей бачыць адно аднаго праз мастацтва.
Сярод удзельнікаў пленэру:
Варта адзначыць, што ўжо падчас працы да пленэру далучыліся мастакі, якіх не было ў афіцыйным спісе. Гэта сведчыць пра тое, што праект аказаўся жывым, адкрытым і запатрабаваным у мастацкім асяроддзі Варшавы.
Куратар праекта — вядомы мастак з Віцебска Андрэй Духоўнікаў.
Праект фінансаваўся са сродкаў m.st. Warszawy ў межах праграмы «Warszawa – miasto otwarte» і рэалізоўваўся праз Fundację Inna Przestrzeń. Паглядзіце, як праходзіў пленэр «Масты культуры» — нам удалося зафіксаваць жывыя і чароўныя моманты творчага працэсу, дзякуючы якому нарадзіліся новыя творы мастацтва.
Калі ў вас ёсць пытанні або вам патрэбны дадатковыя звесткі, калі ласка, запоўніце форму звароту ніжэй.
Fundacja Dom Tvorcau – Dom Twórców
NIP: 5253001400, KRS: 0001102760