«Масты культуры» — пасляпленэрны вернісаж, які стаў вынікам тыднёвай супольнай працы беларускіх і польскіх мастакоў у Варшаве.
📆 29 лістапада, а 18:00 у TA3 Gallery (ul. Tarczyńska 3, Варшава).
Цягам тыдня шэсць мастакоў — трое з Беларусі і трое з Польшчы — працавалі разам, даследуючы агульныя тэмы, культурныя повязі і новыя мастацкія падыходы. Пленэр ператварыўся ў жывую лабараторыю творчага абмену: у прастору, дзе традыцыя спляталася з сучаснасцю, індывідуальны стыль — з супольным пошукам, а мастацтва станавілася мовай дыялогу паміж дзвюма культурамі.
Куратар: Андрэй Духоўнікаў.