Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабраных вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гг. у розных кутках Беларусі.
У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з мелодыямі — песні, прыпеўкі, калыханкі, забаўлянкі, акрамя таго укладальнік змясціў у зборніку не толькі прыклады фальклору для дзяцей, але і пазнаёміў з абрадавай і пазаабрадавай лірыкай, танцавальнымі творамі.
Сёння — амаль сто гадоў пасля першага выдання — зборнік атрымаў другое жыццё.
Гэта яскравае перавыданне ў новым графічным афармленні з каляровымі малюнкамі, тлумачэннямі, тэкстамі па беларуску, лацінкай і па ангельску.
Акрамя нот, ёсць і аўдыё дадатак, каб слухаць і вучыць мелодыі песень самастойна.
Выдавецтва “Этна Традыцыя”
Укладальнік — Сяржук Доўгушаў
У кнізе сабраныя калыханкі з усіх этнічных беларускіх рэгіёнаў, у тым ліку Падляшша і Палесся. Акрамя нот і тэксту, кожная калыханка мае гукавую версію, якую можна праслухаць, сканаваўшы QR-код.
Традыцыйная мелодыя, рытм, родная мова — гэтыя простыя сродкі дорыць гармонію і шчаслівае дзяцінства, напаўняючы яго мірам і спакоем.
Галубок, пеўнік і, вядома ж, любімы каток — усе гэтыя знаёмыя персанажы ажываюць на старонках кнігі дзякуючы цудоўным ілюстрацыям.
Гартаючы кнігу з дзіцём, вы вандруеце па магічным свеце — па краіне мараў і сноў.
Заспяваць калыханку можа кожны — тут не патрэбна спецыяльная музычная адукацыя, бо галоўная каштоўнасць не ў майстэрстве, а ў гаючым голасе роднага чалавека, які дорыць адчуванне цеплыні і бяспекі.
Бяседныя (застольныя, гасцявыя, п’яніцкія, карчомныя, банкетовыя, пірушачныя, кірмашовыя) песні – частка багатай і разнастайнай фальклорнай спадчыны беларусаў. Гэта песні, якія спявалі ў святочныя моманты, калі ў застоллі збіраліся разам сям’я, суседзі і знаёмыя. Спеўнік “Бяседныя песні” мае 80 старонак з нотамі і тэкстамі, інфармацыю пра песні, а таксама аўдыядадатак.
Выдавецтва “Этна Традыцыя”(2023)
кантакты
Тэлефон
Электронная пошта
Падтрымка
Нашы сацыяльныя сеткі
напішыце нам
Калі ў вас ёсць пытанні або вам патрэбны дадатковыя звесткі, калі ласка, запоўніце форму звароту ніжэй.
Fundacja Dom Tvorcau – Dom Twórców NIP: 5253001400, KRS: 0001102760